13 жніўня 1953 — Васіль Хмялеўскі нарадзіўся ў вёсцы Мачулішчы Мінскай вобласці.
1960 — паступіў у першы клас 2-й сярэдняй школы горада Мінска.
1969 — пачаў займацца ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.
1973 — скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Яго настаўнікам тут быў Альгерд Малішэўскі.
1978 — стаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску (з 2026 года ў складзе Нацыянальнага мастацкага музея), фондах Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Віцебскім краязнаўчым музеі.
1979 — скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Натана Воранава, Мая Данцыга, Пятра Крохалева.
1988 — стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.
1990 — атрымаў майстэрню.
4 лістапада 1994 — памёр. Пахаваны на Паўночных могілках, участак № 55.