Васіль Хмялеўскі. Сорак адзін. Такім нядоўгім было яго жыццё. Ён быў вучнем знакавых беларускіх мастакоў дваццатага стагоддзя: Альгерда Малішэўскага, Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Натана Воранава, Мая Данцыга, Пятра Крохалева — цэлай плеяды майстроў. З іх дапамогай і ў творчай спрэчцы з імі шукаў свой стыль, свой почырк, сваю тэму. Былі знаходкі. Былі здабыткі. Хаця многае не паспеў зрабіць. Гэты сайт няхай наблізіць вас да творчасці Васіля Хмялеўскага.