1953.13.08 - Васіль Хмялеўскі нарадзіўся ў вёсцы Мачулішчы Мінскай вобласці.
1960 - паступіў ў першы клас 2-й сярэдняй школы горада Мінска.
1969 - пачаў займацца ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.
1973 - скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Яго настаўнікам тут быў Альгерд Малішэўскі.
1978 - стаў ўдзельнічаць у мастацкіх выстаўках. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, Віцебскім і Гомельскім краязнаўчых музеях.
1979 - скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Натана Воранава, Мая Данцыга, Пятра Крохалева.
1988 - сябра Беларускага Саюза мастакоў.
1990 - атрымаў майстэрню.
1994.04.11 - памёр. Пахаваны на Паўночных могілках, сектар № 55.