Мастак Васіль Хмялеўскі працаваў у розных жанрах: нацюрморт, пейзаж, партрэт, фігуратыўная карціна. На жаль, не ўсе са згаданых жанраў будуць тут прадстаўлены, бо мы не маем фотаздымкаў такіх работ. Але мастак шмат і плённа працаваў над пленэрнымі эцюдамі. Ён разумеў іх вартасць і стараўся, каб яны сталі самадастатковымі творамі. Натурныя эцюды — бадай, самая значная і яркая частка творчай спадчыны Васіля Хмялеўскага. А каб зрабіць вашу сустрэчу з эцюдамі мастака больш зручнай, мы вырашылі падзяліць іх на тэматычныя папкі: “Храмы”, “Вада”, “Вёска”, “Наваколле”. Гэта ўмоўны падзел. Але, магчыма, такі падыход вам будзе ў нечым цікавы, і вы пагодзіцеся з намі.