Васіль Хмялеўскі. Яго жыццё было нядоўгім: сорак адзін год. Ён быў вучнем знакавых беларускіх мастакоў дваццатага стагоддзя: Альгерда Малішэўскага, Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Натана Воранава, Мая Данцыга, Пятра Крохалева - цэлай плеяды майстроў. З іх дапамогай, і ў творчай спрэчцы з імі шукаў свой стыль, свой почырк, сваю тэму. Былі знаходкі. Былі здабыткі. Хаця многае не паспеў зрабіць. Гэты сайт няхай наблізіць вас да творчасці Васіля Хмялеўскага.