Работу сайта Васіля Хмялеўскага заўважылі наведвальнікі. Яны ў цэлым ухвалілі карыснасць сайта і яго напоўненасць. Водгукі лаканічныя, але цікавыя. І мы вырашылі іх змясціць на сайце. Гэта нам здалося правільным і лагічным. Пачытайце іх.
Вялікі Вам дзякуй! Надзвычайна! Цудоўны мастак, тонкі каларыст, які не толькі стварае наваколле, але і перадае атмасферу. Вялікая падзяка.
Людміла Саянкова
Віншую з плённай працай! Цікавыя творы. Не чула раней пра гэтага мастака. Дзякуй, што пазнаёмілі. Буду разглядаць больш падрабязна.
Таццяна Салдаценка-Немчанінава
Дзякуй, што падзяліліся. Пра такога мастака я чую ўпершыню, але цяпер буду ведаць. Эцюды прыгожыя. Крута!
Вольга Баранава
Выдатны жывапіс. Лёгкі, паветраны і тэматычна цікавы. Проста прыгожы. Мне вельмі спадабаўся. Дзякуй!
Вольга Кубарава-Волагдзіна
Паглядзеў. Дзякуй. Зусім малады. Мала пажыў. Жывапіс добры.
Уладзімір Гладкоў
У некалькі падыходаў агледзіла. З задавальненнем. Выдатны сайт. Спачатку пачытала ўспаміны. Вы зрабілі вялікую работу. Карціны Васіля Хмялеўскага яшчэ хачу перагледзіць. Здзіўляе тое, як у такім дужым і вусатым барцы жыла такая трапяткая сентыментальнасць да прыгажосці. Душа дзіцяці з японскім позіркам вабі-сабі (дрэвы нібы японскія іерогліфы). Дзякуй за знаёмства з такім дзіўным мастаком!
Аляксандра Кулакова
Паглядзела. Гэта свята для душы! Усе карціны зачаравалі. У іх і лёгкасць, і маляўнічасць, і затоеная пяшчота. Як шмат ён паспеў зрабіць за такі кароткі час.
Надзея Нечыпарэнка
Выдатна ў вас атрымалася! Вялікі дзякуй за вашу працу. Цікавы выбар мастака, добра структураваны матэрыял, рознабаковыя ўспаміны сучаснікаў. Яшчэ адна жамчужына ў капілку гісторыі беларускага мастацтва.
Наталля Сяліцкая
Мне было цікава! Пасля ўсяго прачытанага і ўбачанага злавіў сябе на думцы, што быццам асабіста ведаў гэтага чалавека. На Даўлатава падобны, ці не так? І не толькі знешне. А ўспаміны пра яго сяброў — нібыта пагружэнне ў тую эпоху, у той час, якія яшчэ сам памятаю… Думаю, што, пакажы мне зараз дзесятак розных эцюдаў, я б пазнаў, які з іх — пэндзля Хмялеўскага. Магчыма, нос задзіраю! Карацей, дзякуй за навуку!
Генадзь Салдатаў
Я прыгадаў гэтага мастака. Калі я заканчваў інстытут, Васіль Хмялеўскі з’явіўся на кафедры жывапісу. Я ўспомніў яго не па фота, а па творах, якія бачыў на выставе і, асабліва, у мастацкім салоне. Так што дзякуй вам за публікацыю і замацаванне памяці гэтага мастака. Не ведаў, што ён так рана адышоў!
Сяргей Паноў
На мой погляд, атрымалася інфармацыйна, ёміста і добра праілюстравана… Вынік вашых пошукаў, даследаванняў здзіўляе. Сайт вельмі зручны і просты для пошуку, нават для “чайнікаў”. Вы малайцы, усё прадумалі да дробязей. Поспехаў вам у далейшай рабоце!
Кацярына Пінчук
З творчасцю Васіля Хмялеўскага я пазнаёмілася дзякуючы Ірыне, яго жонцы. Мы ў розныя гады скончылі Ленінградскі тапаграфічны тэхнікум і былі размеркаваны ў Мінск. Працавалі разам картографамі на спецыялізаваным прадпрыемстве. У нас склаліся сяброўскія стасункі, і, калі Іра выйшла замуж за Васіля, мы з мужам пазнаёміліся і з ім. Ён запрасіў нас у майстэрню паказаць свае работы. Нам спадабаліся яго карціны, і мы адразу ж набылі дзве. Пасля яго раптоўнай смерці Ірына па розных нагодах дарыла нам яго работы, і цяпер у нас захоўваюцца дзевяць яго карцін. На жаль, іх шчаслівае сямейнае жыццё было вельмі кароткім. Ірына ўсе мінулыя гады трапятліва захоўвае памяць мужа. Адна выхавала таленавітага сына Яна, які, на жаль, трагічна загінуў у 21 год. Яна падтрымлівае цёплыя стасункі з дочкамі Васіля ад першага шлюбу — Юляй і Янай. Дзякуй сайту за папулярызацыю творчасці беларускіх мастакоў і захаванне іх спадчыны.
Надзея Прахароўская