Так склалася, што Васіль Хмялеўскі ў асноўным працаваў у жанрах нацюрморта, пейзажа, эцюда. Партрэты, карціны, фігуратыўны жывапіс, выкананыя ім, на жаль, пакуль убачыць не можам: не маем такіх фотаздымкаў. Хаця па ўспамінах сяброў і калег, ён працаваў у розных жанрах. На гэтым сайце творчасць Васіля Хмялеўскага будзе прадстаўлена ў згаданых жанрах - нацюрморт, пейзаж, эцюд. Аднак каб зрабіць вашу сустрэчу з работамі мастака больш зручнай, мы рашылі да папак з вызначынамі жанрамі дадаць папкі жанрава-тэматычныя: пейзажы і эцюды на тэму “Храмы”, а таксама эцюды на тэмы “Вёска”, “Вада”, “Наваколле”. Гэта не зусім навукова абгрунтавана. Але, магчыма, такі падыход вам будзе ў нечым цікавы і вы пагодзіцеся з намі.